На мяжы Беларусі з ЕС скапіліся тысячы аўтамабіляў
- 3.11.2026, 16:50
У чэргах знаходзяцца больш за 1800 фур і амаль 700 легкавых аўто.
Больш за 2 500 грузавых і легкавых аўто чакаюць уезду ў Еўрасаюз. Пра гэта паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце Беларусі 3 лістапада.
Паводле даных Дзяржпагранкамітэта, перад польскімі памежнымі пераходамі Баброўнікі (Бераставіца) і Кукурыкі (Казловічы) фіксуецца 1 480 фур.
На ўезд у Літву праз пункты пропуску Мядзінінкай (Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) чакаюць 340 цяжкагрузаў.
Акрамя таго, у чэргах перад усімі польскімі памежнымі пераходамі знаходзяцца 670 легкавых аўто.
Уезду ў Літву праз пункт пропуску Шальчынінкай (Беняконі) чакаюць 20 легкавых транспартных сродкаў.