Мінчанка: У нас у дворніках — былыя медсёстры, прадаўцы і швачкі
- 3.11.2026, 17:10
Пры гэтым медыцынскіх работнікаў у бальніцах не хапае.
Мінчукі абмяркоўваюць у сацсетцы Threads дзіўную сітуацыю на рынку працы ў сталіцы.
«Зайшла па хлеб. — піша жыхарка горада. — Знаёмая дзяўчына — касірка, якая працуе ў «Суседзях», — праходзіць стажыроўку ў «Маяку». З гэтага ж «Маяка» касіры тыдзень таму сплылі ў туман. У «Суседзях» наогул часам няма жывога касіра.
Міграцыя працоўных кадраў у гандлі пераўзыходзіць нават міграцыю працоўных кадраў у «Камунальніку».
Дарэчы, у нас сярод дворнікаў ёсць былыя медсёстры, прадаўцы і швачкі».
Іншы мінчук таксама звярнуў увагу на тое, што ў бальніцах не хапае лекараў.
«Адэкватныя медыкі не затрымліваюцца ў паліклініках і бальніцах — стаўленне плюс неадэкватная зарплата — і выпускнік «меда» ідзе ў таксісты. Чаму так? Што ў нас з рынкам працы наогул адбываецца?»