Украінскія дроны зладзілі паляванне на расійскія грузавікі
- 3.11.2026, 18:25
Частку машын паразілі проста падчас руху.
Аператары беспілотнікаў падраздзялення SIGNUM знішчылі каля дзясятка расійскіх грузавікоў, якія перавозілі пастаўкі для акупацыйных войскаў на ўсходзе і поўдні Украіны.
Кадры баявых дзеянняў апублікавалі байцы падраздзялення SIGNUM.
На відэазапісе зафіксаваныя ўдары ўкраінскіх дронаў па варожым транспарце. Частку грузавікоў аператары БПЛА атакавалі непасрэдна падчас руху.
Расіяне выкарыстоўваюць гэтыя аўтамабілі для забеспячэння сваіх падраздзяленняў на часова акупаваных тэрыторыях.
Паводле слоў вайскоўцаў, вадзіцелі грузавікоў усё часцей адмаўляюцца ад рэйсаў з-за пагрозы удараў украінскіх беспілотнікаў.