У Мінску прадаюць квашаную капусту па 17 рублёў за кілаграм
- 3.11.2026, 18:30
Адкуль такія цэны?
Мінчанку здзівіла цана звычайнай квашанай капусты на адным з рынкаў сталіцы.
«Амаль дарма! — піша яна. — Квашаная капуста на рынку «Усё сваё» па адрасе Лагойская, 5а за 17 р/кг».
Карыстальнікі сацсетак у каментарыях выказалі свае здагадкі пра прычыну такой высокай цаны:
- Дакладна беларуская? Можа, з Новай Зеландыі?
- Яна з іёнамі срэбра? Па піва за мяне ў краму сама сходзіць?
- Нічога сабе цэны, капуста! З макадаміяй ідзе, праўда? І, напэўна, настаялася на божай расе
- Прадаеце капусту па цане свіной вырэзкі за 1 кг? Гэта проста фенаменальна!
- З вельмі элітнага фальварка, напэўна? У нас на Мінскім рынку ў Магілёве з бочак такую капусцу накідаюць, што вы забудзеце пра гэты выраб. Дагэтуль раённыя райпа вырабляюць па савецкіх тэхналогіях і недарага.
- Адкуль такія цэны?