Амерыка чакае адказаў на галоўныя пытанні
- Ігар Эйдман
- 3.11.2026, 20:07
Прэзідэнт ЗША больш не слухае нікога.
Трамп канчаткова звар'яцеў і фатальна губіць рэспубліканцаў.
У галоўным, лёсавызначальным для яго партыі выступе напярэдадні выбараў, што доўжыўся менш за гадзіну, ён 20 хвілін гаварыў… пра басейн каля мемарыяла Лінкальна ў Вашынгтоне. Ён распавядаў пра тое, як удалося ліквідаваць працяканні, змяніць колер басейна на цёмна-сіні, а таксама абвінавачваў ворагаў у пашкоджанні новага пакрыцця.
Пра басейн ён гаварыў, Карл, калі краіна стаіць на вушах і чакае адказаў на галоўныя пытанні, што хвалююць людзей: рост цэн, вайна, карупцыя і г.д.
Такая перадвыбарная прамова не магла быць вынікам працы каманды Трампа. Яны там усё ж не зусім ідыёты. Гэта значыць, што ён цалкам страціў адэкватнасць і больш нікога не слухае.
Шалёнае шоу Трампа набліжаецца да канца. Рэспубліканцам, калі яны хочуць палітычна выжыць, давядзецца яго здаць.
Ігар Эйдман, «Гордон»