«З ежай не ўваходзіць»
- 3.11.2026, 22:55
Ці законныя такія шыльды ў беларускіх крамах?
У беларускіх крамах адзення часам можна ўбачыць шыльды «З ежай не ўваходзіць». Але ці могуць прадаўцы забараніць пакупніку заходзіць з шаўрмой, яблыкам або шакаладкай? Высвятляецца, што прамой забароны на гэта ў заканадаўстве няма, а падобныя абвесткі носяць рэкамендацыйны характар. Пра гэта адвакатка Вольга Пунько распавяла выданню «Мінская праўда».
Юрыстка нагадала, што адносіны паміж пакупнікамі і прадаўцамі рэгулююцца законам «Аб абароне правоў спажыўцоў» і правіламі продажу асобных відаў тавараў, зацверджанымі пастановай Савета Міністраў № 703. Але ні адзін з гэтых дакументаў не змяшчае прамой забароны на наведванне крамы з прадуктамі харчавання.
«Прадавец не мае права перашкаджаць уваходу пакупнікоў са сваімі рэчамі. Крама можа толькі прапанаваць скарыстацца камерай захоўвання», — патлумачыла Пунько.
Аднак ёсць нюанс. Калі чалавек есць проста ў краме і рызыкуе забрудзіць або пашкодзіць тавары, напрыклад, адзенне, прадавец мае права зрабіць яму заўвагу.
А што рабіць, калі супрацоўнік крамы ўсё ж адмаўляецца прапускаць наведвальніка з ежай?
«Папрасіце ўказаць канкрэтную норму заканадаўства, на падставе якой вам забараняюць уваход. Калі перашкоды працягваюцца, можна пакінуць запіс у кнізе заўваг і прапаноў, звярнуцца ў МАРГ або міліцыю», — параіла Пунько.