У ЗША абвясцілі першыя вынікі выбараў у Кангрэс
- 3.11.2026, 23:01
Іх прыслаў востраў Гуам.
Першыя вынікі прамежкавых выбараў у ЗША паступілі з Гуама — ціхаакіянскай тэрыторыі, дзе з-за лініі змены дат дзень выбараў у краіне пачынаецца найраней.
Пра гэта піша The Guardian у аўторак, 3 лістапада.
Паводле неафіцыйных даных выбарчай камісіі Гуама, рэспубліканцы вярнулі сабе пасаду губернатара вострава, а дэмакраты — месца дэлегата ў Кангрэсе.
Губернатарам Гуама, паводле папярэдніх даных, стане рэспубліканец Вісентэ Ада. У той жа час дэлегатам у Кангрэс без права голасу выбаршчыкі абралі дэмакратку Алісію Эн Гаррыда Лімціяка, якая адабрала гэта месца ў рэспубліканцаў.
Трамп назваў вынікі моцным выступам сваёй партыі.
«Гуам, які заўсёды лічыўся аплотам дэмакратаў, толькі што датэрмінова абвясціў пра перамогу РЭСПУБЛІКАНЦАЎ у галоўнай гонцы — за пасаду губернатара. Віншую, Тоні Ада! Акрамя таго, рэспубліканцы атрымалі большасць у сенате. Спадзяюся, гэта знак таго, што нас чакае наперадзе!» — напісаў ён у сваёй сацыяльнай сетцы.