Беспілотнікі атакавалі лагістычны цэнтр Ozon у Адыгейску
- 4.11.2026, 2:32
Узнік пажар.
Лагістычны цэнтр Ozon у Адыгейску быў атакаваны беспілотнікамі, паведаміла прэс-служба кампаніі. Узнік пажар.
Па папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Усе работнікі, якія знаходзіліся ў цэнтры, аператыўна эвакуяваныя, удакладнілі ў Ozon.
«Тавары, размешчаныя на аб’екце, схаваем з вітрыны, іх нельга будзе замовіць. Калі такіх жа пазіцый няма ў наяўнасці ў іншых лагістычных цэнтрах, то ў тавараў будзе статус «Няма ў наяўнасці». Частку замоваў адмянім, частку даставім з іншых аб’ектаў», — дадала прэс-служба маркэтплэйса.