Блогер паказаў «самую сакрэтную» сталовую ў Мінску
- 13.04.2026, 21:48
Дзе яна знаходзіцца?
У Мінску знайшлася чарговая незвычайная сталовая.
Яна знаходзіцца ў самым цэнтры, на праспекце Незалежнасці, 10. Аднак, як высветлілася, не ўсе пра яе ведаюць.
Журналісты Tochka.by вывучылі асартымент і цэны.
ТыкТок-аглядальнік Obed_v_minske распавёў пра самую «сакрэтную сталовую», якая знаходзіцца ў будынку Галоўпаштамта ад «Белпошты».
На ягоную думку, тут абеднае меню на «4 з 5».
Блогер распавёў, што ў будынак Галоўпаштамта трэба заходзіць праз левы бакавы ўваход на вуліцы Валадарскага, дзе на дзвярах ёсць таблічка «Міністэрства сувязі і інфарматызацыі».
«Вывесак няма! Проста заходзім у будынак і паварочваем направа. Сюды можа трапіць кожны жадаючы», — піша ён.
Таксама блогер адзначае, што ў гадзіну пік там даволі шмат людзей.
Дык колькі каштуюць стравы? Напрыклад, суп перлавы — 2,03, паста з грыбамі і вяндлінай — 4,88.
А вось шніцэль са свініны абыдзецца ўсяго ў 3,22, агароднінная салата — у 1,79. За два кавалачкі хлеба трэба заплаціць 0,32, а за яйка пад маянэзам — 1,2.
На дэсерт галодны тыктокер, напэўна, узяў кісель з ківі за 0,9.
Усяго за абед ён аддаў 14,34.
Увогуле, калі браць пазіцыі танней, можна ўкласціся і ў 10 руб.