Адбылася вельмі крутая гісторыя
- Міхаіл Саакашвілі
- 13.04.2026, 21:51
Расія прайграла ўжо ў чацвёрты раз запар.
Адбылася вельмі крутая гісторыя. Учора, калі мы і Украіна адзначалі Вялікдзень як перамогу дабра над злом, «прадстаўіўся» бацька Іванішвілі і «Грузінскай мары» ў асобе Віктара Орбана.
Іванішвілі навучыўся ўсім сваім брудным метадам менавіта ў Орбана. Плакаты нянавісці, лозунгі кшталту «Мужчына — гэта мужчына, а жанчына — гэта жанчына», разгул карупцыі, антыэўрапейская рыторыка, кансультанты па чорным піярэ з Ізраіля, запалохванне вайной. Учора ўсё гэта не дапамагло — і ён пацярпеў паразу ў Венгрыі.
«Божа, Божа! Дай мне пачуць гэты салодкі голас у маёй Радзіме!»
Гэты голас ужо чутны, і мы павінны быць гатовыя яго пачуць. Нягледзячы на шмат падобнага, ёсць ключавое адрозненне — у Венгрыі ў дзень выбараў не адбываецца фальсіфікацый і там няма палітычных зняволеных.
Орбан, нягледзячы ні на што, заўсёды быў і застаецца палітыкам. У нас жа маем справу з класічным злачынцам, але фінал у іх будзе аднолькавы. Выказваю спачуванні іх агульнаму патрону Пуціну і віншую венграў, украінцаў і грузінаў з гэтай гістарычнай перамогай.
Расія прайграла ўжо ў чацвёрты раз запар — у Румыніі, Малдове, на муніцыпальных выбарах у Францыі і цяпер у Венгрыі. Усюды, дзе праходзяць выбары, людзі адмаўляюцца ад рабства.
Міхаіл Саакашвілі, Facebook