BE RU EN

Што кажуць нядаўнія даследаванні пра жыццё пасля 40 гадоў

  • Аксана Скіталінская
  • 18.05.2026, 21:06

Навукоўцы даказалі, што з узростам шмат якія нашы магчымасці толькі пачынаюць раскрывацца.

У юнацтве мы часта неабдумана рэагуем і дапускаем дурныя памылкі, затое ў сталым узросце бачым сітуацыю амаль наскрозь і ведаем, што зрабіць, каб усё спрацавала найлепшым чынам.

Навукоўцы даказалі, што з узростам шмат якія нашы магчымасці толькі пачынаюць раскрывацца.

Дык вось. 55–60 гадоў — наш сапраўдны, залаты прайм-тайм!

Даследаванне Універсітэта Заходняй Аўстраліі, праведзенае ў 2025 годзе, пацвердзіла гэта: калі ў адным узросце спалучаюцца інтэлект, эмацыйная сталасць, фінансавая мудрасць і ўменне не ўпадаць у драму, тады мы дасягаем піку свайго функцыянавання.

Прастымі словамі, у 20 гадоў мы хутка разумеем, але часта неабдумана рэагуем і робім дурныя памылкі. У 55 мы бачым сітуацыю амаль наскрозь і ведаем, што зрабіць, каб усё спрацавала найлепшым чынам.

Тэорыя крызісу сярэдняга ўзросту — пад пытаннем. Канадскія навукоўцы высветлілі, што ўзровень шчасця з узростам не падае, а стабільна расце. Найбольш рэзкі скачок — ад 18 да 30 гадоў, але і пасля 40 мы адчуваем сябе значна лепш, чым у юнацкім стрэсе. Магчыма, уся справа ў дзэне: у 18 мы перажываем з-за кожнай драбніцы, а ў 40 — шчыра радуемся, што проста выспаліся і не баліць спіна.

40 гадоў — «залаты стандарт». Калі канадцаў ва ўзросце за 50 спыталі пра найлепшае дзесяцігоддзе іх жыцця, большасць выбрала менавіта свае 40+. Гэта ідэальны ўзрост, калі ў нас больш рэсурсаў, а здаровых амбіцый — хоць адбаўляй.

Мозг на максімуме. Даследаванне ў Psychological Science пацвярджае, што наша «крышталізаванае» пазнанне (веды, досвед, мудрасць, слоўнікавы запас) працягвае расці да 60–70 гадоў. Мы становімся значна мудрэйшымі ў прымяненні ведаў (нават калі часам забываемся на нейкія дробязі, напрыклад, дзе ключы).

Эмацыйны дзэн. Пяцідзесяцігадовыя людзі лепш спраўляюцца з негатывам і менш рэагуюць на таксічных людзей. Навукоўцы называюць гэта эфектам пазітыўнасці.

Таму, калі вам цяпер 20 гадоў — не бойцеся будучыні.

Калі 40+ — віншую, вы на старце многіх магчымасцяў.

Аксана Скіталінская, Telegram

Апошнія навіны