BE RU EN

Спадарожнікавыя здымкі пацвердзілі ўдар па найбуйнейшаму сховішчу нафты на Каўказе

  • 10.06.2026, 9:52

Пашкоджана прыкладна 15 рэзервуараў.

У Наварасійску 8 чэрвеня быў нанесены ўдар па нафтасховішчу на Каўказе, у выніку якога былі пашкоджаны як мінімум чатыры або пяць рэзервуараў з палівам.

Пра гэта сведчаць спадарожнікавыя здымкі, перадае «Радыё Свабода».

Выданне адзначае, што ў цэлым пасля дзвюх паслядоўных атак былі пашкоджаны 10-15 рэзервуараў з нафтай.

Як вядома, аператары Сіл беспілотных сістэм і іншых Сіл абароны Украіны нанеслі ўдар па нафтабазе «Грушавая» ў Наварасійску 8 чэрвеня.

Нафтабаза «Грушавая» — адзін з ключавых аб’ектаў нафтавай інфраструктуры Расіі на поўдні краіны; яна размешчаная каля Наварасійска ў Краснадарскім краі.

Яна ўваходзіць у склад перавалачнага комплексу «Шэсхарыс», які з’яўляецца канчатковым пунктам магістральных нафтаправодаў і забяспечвае прыём, захоўванне і экспарт нафты праз порт Наварасійска.

Нафтабаза лічыцца стратэгічнай для экспарту расійскай нафты праз Чорнае мора.

Апошнія навіны