BE RU EN

Шакаладныя цукеркі як лакмусавая паперка

  • 10.06.2026, 14:22

Часам розніца паміж двума народамі асабліва разюча бачная на побытавым узроўні.

Чытач «Салідарнасці» звярнуў увагу на эпізод, што адбыўся некалькі дзён таму:

«Расійская блогерка па дарозе ў Мінск насміхалася з беларускіх слоў. Буквальна гагатала, калі прачытала надпіс на каробцы: «Журавіны. Цукеркі ў шакаладзе».

Немагчыма ўявіць адваротную сітуацыю: каб беларуска ці беларус смяяліся з рускіх слоў».

Гэта праўда. Прычым варта дадаць, што згаданы выпадак далёка не адзінкавы. Расіяне рэгулярна кпяць з беларускай мовы. А ў гэтай канкрэтнай гісторыі шакаладныя цукеркі сталі лакмусавай паперкай, якая прадэманстравала культурную прорву паміж беларусамі і рускімі.

Апошнія навіны