ЗСУ падбілі танкер «ценявога флоту» ў Чорным моры
- 10.06.2026, 13:27
А пад Санкт-Пецярбургам знішчана 18 сховішчаў боепрыпасаў.
Уначы 10 чэрвеня Сілы абароны Украіны ўдарылі па заводзе навігацыйных сістэм для ракет і дронаў, НПЗ у Самары і па танкеру «ценявога флоту» Расіі ў Чорным моры.
Пра гэта паведамляе Генеральны штаб ЗСУ.
Танкер «ценявога флоту» ў Чорным моры
У Чорным моры паражаны танкер WEST Horizon. Пацверджана пашкоджанне вінта-рулявой групы — судна страціла здольнасць да руху.
WEST Horizon — хімічны танкер дэдвейтам больш за 50 тысяч тон. Пад санкцыямі Вялікабрытаніі, Украіны і Аўстраліі за вываз расійскай нафты ў абыход міжнародных забаронаў. Судна звязана з турэцкай кампаніяй Beks, якая ўваходзіць у групу турэцкага прадпрымальніка Алі Бекмезчы.
Раней танкер неаднаразова наведваў расійскія парты — Наварасійск, Туапсэ, Санкт-Пецярбург — і некалькі разоў выключаў транспондар AIS, каб схаваць маршрут.
18 сховішчаў боепрыпасаў знішчана пад Пецярбургам
Па выніках даразведкі арсенала, паражанага 6 чэрвеня ў раёне Вялікай Іжоры Ленінградскай вобласці, пацверджана знішчэнне 18 наземных сховішчаў і трох адкрытых пляцовак. Зафіксавана другасная дэтанацыя боепрыпасаў.
Таксама ўначы паражаныя:
- завод «ВНИИР-Прогресс» у Чабаксарах — вырабляе навігацыйныя кампаненты для «Шахедаў», «Калібраў» і «Іскандэраў»; удар нанеслі ракетамі FP-5 «Фламінга» з адлегласці больш за 900 км ад фронту;
- Куйбышаўскі нафтапераапрацоўчы завод у Самары — перапрацоўвае каля 3,7 мільёна тон нафты ў год, пастаўляе паліва для арміі Расіі.