Гэтыя словы зразумеюць толькі беларусы
- 10.06.2026, 14:43
Тайныя паролі нашых суайчыннікаў.
Карыстальнік Threads з нікам glum675 прапанаваў падпісчыкам падзяліцца «фірмовымі» словамі і выразамі беларусаў.
«Дакажыце, што вы з Беларусі, не кажучы, што вы з Беларусі. Я пачну: «З Калядамі і Новым годам віншуе фірма «Модум»», — напісаў ён.
Допіс сабраў больш за тысячу каментарыяў. Падпісчыкі пералічылі словы і выразы на беларускай і рускай мовах, якія часта ўжываюць і добра разумеюць толькі жыхары нашай краіны, рэкламныя слоганы, словы песень, прыказкі.
Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары пад допісам:
— Асцярожна, дзверы зачыняюцца, наступны прыпынак…
— Хто я? Дзед-Барадзед.
— 7788.
— Радуніца.
— Агульная млявасць і абыякавасць да жыцця.
— Котікі распусціліся!
— Абы што.
— Хавайся ў бульбу.
— Паехалі ў горад з'ездзім.
— Усё нармальна, мама!
— Шчучыншчына.
— Дай буську.
— Няма грошай, трэба здаваць даляры.
— У нескладовае.
— Закрый шуфлядку.
— Во дзе сабака парыўся!
— Маляваныч вам пра што-небудзь гаворыць?
— З мукою ці без?
— Глыбоцкая ці рагачоўская?
— Дэвальвацыі не будзе.
— Выхадны 25 снежня і 7 студзеня.
— Колькі гэта ў доларах?
— Ёлупень.
— ШОС!