Пад кантроль Украіны пераходзіць не толькі Крым, але і ўся Расія
- Аляксандр Неўзораў
- 13.06.2026, 15:09
Мадзяр цяпер рэгулюе эканоміку і цэнаўтварэнне ў РФ.
Памятаеце, як усе паблажліва смяяліся з таго, як бедныя іранцы вязуць бензін у Пакістан на продаж.
Сітуацыя з бензінам у Расіі і на акупаваных тэрыторыях Украіны катастрафічная.
І Ірана пад бокам няма.
Адкуль будуць вазіць бензін перакупнікі і спекулянты? З Беларусі і Казахстана? Магчыма.
Па сутнасці, пад кантроль Украіны пераходзіць не толькі Крым, але і ўся Расія.
Не Набіулліна, а дзядзька Мадзяр цяпер рэгулюе эканоміку і цэнаўтварэнне ў РФ.
Пуцін можа павялічыць армію, правесці мабілізацыю, усіх перасаджаць, расстраляць і ўсё заваліць трупамі.
Але кроў у бензабак не зальеш.
Абмежаванне ў 20 літраў — гэта пакуль. Не будзе і гэтага. Не будзе авіярэйсаў, аўтаперавозак, пасяваў, будуць толькі разарэнне, галеча, захмарныя цэны на прадукты і вяртанне ў любімыя цёмныя часы Дугіна.
Сёння ўначы паспяхова атакаваныя порт Тэмрюк у Краснадарскім краі і комплекс «Таманьнефтегаз» — адзін з буйнейшых на поўдні Расіі па перавалцы звадкаваных вуглевадародаў.
Аляксандр Неўзораў, «Тэлеграм»