BE RU EN

У Беларусь ідуць навальніцы

  • 13.06.2026, 16:17

Абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.

Абвешчаны на суботу жоўты ўзровень небяспекі з-за непагадзі працягнулі на нядзелю. Адпаведнае папярэджанне апублікаваў Белгідрамет.

14 чэрвеня месцамі па краіне чакаюцца навальніцы, паведамілі сіноптыкі.

Паводле дадзеных метэасэрвісу pogoda.by, 14 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі — з навальніцамі. Тэмпература паветра мінімальная +7…+13°С, максімальная ўдзень +14…+20°С, на паўднёвым усходзе да +22°С.

Апошнія навіны