BE RU EN

У Беларусі пайшлі першыя лісічкі

  • 13.06.2026, 17:33

Іх ужо прадаюць у Мінску.

У беларускіх лясах пайшлі першыя лісічкі, звяртае ўвагу газета «Мінская праўда».

Першыя лісічкі не толькі з'явіліся ў лесе, але ўжо ёсць у продажы на Камароўскім рынку ў Мінску. Ранняму ўраджаю грыбоў паспрыялі багатыя дажджы на пачатку лета.

Цяпер за кілаграм лісічак на Камароўцы прадаўцы просяць 35 беларускіх рублёў. Некаторыя прадаюць лісічкі не па вазе, а ставяць цану 25 рублёў за кантэйнер 1,5 літра і 10 рублёў за кантэйнер 0,5 літра.

Апошнія навіны