Украінскія дроны разнеслі завод «Крымскі тытан»
- 13.06.2026, 18:32
«Мадзяр» заявіў, што прадпрыемства спыніла працу.
У ноч на 13 чэрвеня украінскія беспілотнікі нанеслі ўдар па заводу «Крымскі тытан» у горадзе Армянск, які вырабляе дыяксід тытану для патрэб расійскага ваенна-прамысловага комплексу (ВПК).
Пра гэта заявіў камандуючы Сіламі беспілотных сістэм (СБС) Роберт («Мадзяр») Броўдзі. «Свабодалюбівая Украінская Птушка здзейсніла ветлівы візіт на вышэйзгаданы аб’ект. Кантролем пацверджана нанесенне паражэнняў. Пажар бушуе. Вытворчасць прыпынена», — удакладніў «Мадзяр».
«Крымскі тытан», які пасля акупацыі паўвострава адышоў да кампаніі «Расійскі тытан», з’яўляецца найбуйнейшым ва Усходняй Еўропе заводам па вытворчасці сернай кіслаты і дыяксіду тытану. Ён вырабляе базавую сыравіну для вытворчасці парахаў, ракетнага паліва і выбухоўкі.
«Мадзяр» прывёў даныя з мясцовых паблікаў. Згодна з гэтай інфармацыяй, па заводзе было 23 трапленні, у выніку чаго ён быў цалкам разбураны. Там пачаўся пажар, таму працоўных адпусцілі.