У Беларусі вырастуць прахадныя балы ў ВНУ
- 13.06.2026, 18:42
Сёлета павялічылася колькасць стабальнікаў.
Міністр адукацыі Андрэй Іванец у эфіры дзяржаўнага тэлебачання заявіў, што ў 2026 годзе ў беларускіх ВНУ чакаецца рост прахадных балаў.
Паводле яго слоў, сёлета павялічылася колькасць выпускнікоў, якія набралі максімальныя вынікі на іспытах, а сярэдні бал таксама вырас прыблізна на два–тры балы. Гэта, як адзначыў міністр, прывядзе да ўзмацнення канкурэнцыі пры паступленні і, адпаведна, да павышэння прахадных балаў.
Акрамя таго, ён паведаміў, што ў бягучым годзе прадугледжана больш за тры тысячы дадатковых бюджэтных месцаў. Пры гэтым прыярытэт будзе аддадзены медыцынскім, інжынерным, эканамічным і аграпрамысловым спецыяльнасцям, якія, паводле ацэнкі ведамства, найбольш запатрабаваныя ў эканоміцы краіны.