Пентагон апублікаваў заключную частку сакрэтных матэрыялаў аб НЛА
- 13.06.2026, 20:03
На адным з відэаролікаў ад ліпеня 2025 года можна ўбачыць два чырвоныя шары.
Міністэрства абароны ЗША абнародавала чарговую партыю раней засакрэчаных даных з выявамі НЛА. Пра гэта піша брытанскае выданне The Independent, публікуючы архіўныя кадры Пентагона.
У падборку матэрыялаў увайшлі відэа, фатаграфіі і сведчанні відавочцаў.
На адным з відэаролікаў ад ліпеня 2025 года можна ўбачыць два чырвоныя шары, якія рухаюцца ў начным небе. Як паведамляецца ў заяве абарончага ведамства ЗША, сведка гэтай незвычайнай з’явы заўважыў інтэнсіўнае яркае святло на заднім двары свайго дома, калі прыпаркоўваў аўтамабіль.
Гэта апошняя частка рассакрэчаных па ўказе прэзідэнта ЗША Дональда Трампа дакументаў аб НЛА. У маштабным міжведамасным праекце бралі ўдзел Белы дом, Упраўленне дырэктара нацыянальнай выведкі, Міністэрства энергетыкі, ФБР і NASA.