Беларускі весляр стаў чэмпіёнам Еўропы
- 13.06.2026, 20:56
Кантынентальнае першынство прымае Партугалія.
Беларускі байдарачнік Уладзіслаў Кравец стаў чэмпіёнам Еўропы на дыстанцыі 1000 м.
Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
На кантынентальным першынстве, якое праходзіць у Партугаліі, наш суайчыннік паказаў вынік 3:24,311 секунды.
Другім да фінішу прыйшоў прадстаўнік Венгрыі Балінт Копас. Бронза — у партугальца Фернанду Піменты.
Адзначым, што гэта залатая ўзнагарода стала для Уладзіслава Краўца трэцяй у кар’еры на чэмпіянатах Еўропы і першай асабістай. Таксама беларус з’яўляецца фіналістам Алімпійскіх гульняў і прызёрам чэмпіянату свету ў байдарцы-адзіночцы.