«Гэта будзе самае цяжкае лета для Расіі»
- 14.06.2026, 4:44
Крым ператварыўся ў востраў.
Лета 2026 года можа стаць адным з самых цяжкіх для расійскіх акупацыйных войскаў, у прыватнасці на тэрыторыі захопленага Крыму, заявіў дарадца міністра абароны Украіны Сяргей Стерненка.
«У расіян будуць вялікія праблемы. Лагістыкі ў іх не будзе», - падкрэсліў ён.
Пры гэтым Стерненка заклікаў жыхароў часова акупаваных раёнаў Запарожскай, Херсонскай і Данецкай абласцей пры магчымасці выехаць, паколькі, па яго словах, захопнікі могуць сутыкнуцца з сур'ёзнымі лагістычнымі цяжкасцямі.
«У Крыме праблем будзе яшчэ больш, яшчэ больш Крым ператварыцца ў востраў. Гэта будзе самае цяжкае лета для нашага ворага», - дадаў Стерненка.