Трамп адзначае 80-годдзе
- 14.06.2026, 10:26
Палітык стаў найстарэйшым лідарам Амерыкі ў гісторыі.
Сёння прэзідэнт ЗША Дональд Трамп адзначае сваё 80-годдзе. Ён ужо стаў найстарэйшым лідарам Амерыкі ў гісторыі.
На момант другога абрання прэзідэнтам ЗША ў 2024 годзе Трампу было ўжо 78 гадоў. Такім чынам, ён пабіў рэкорд свайго папярэдніка — Джо Байдэна, які быў абраны прэзідэнтам ва ўзросце 77 гадоў.
Верхняй мяжы няма
Канстытуцыя ЗША прадугледжвае абмежаванні толькі адносна мінімальнага ўзросту, неабходнага для абрання прэзідэнтам, — 35 гадоў. Верхняй узроставай мяжы няма.
Таму ў выпадку, калі Трамп дабудзе сваю прэзідэнцкую кадэнцыю да канца, да студзеня 2029 года, на той момант яму будзе ўжо 83 гады. Такім чынам, ён зноў паб'е рэкорд Джо Байдэна, якому на момант складання прэзідэнцкіх паўнамоцтваў было 82 гады.
Для параўнання — самы малады прэзідэнт ЗША Тэадор Рузвельт (1901–1909) уступіў на пасаду ва ўзросце 42 гадоў.