BE RU EN

Мінчанка спрабавала здаць мікрааўтобус знаёмага на металалом

  • 14.06.2026, 13:40

Пікантнасць сітуацыі ў тым, што гэта было «падзякай» за гасціннасць.

37-гадовая мінчанка, якая вяла асацыяльны лад жыцця, збіралася здаць мікрааўтобус Ford у пункт прыёму другаснай сыравіны, а калі не атрымалася, скрала з яго рэчы, распавялі агенцтву «Мінск-Навіны» у пракуратуры Заводскага раёна.

Знаёмы дазволіў жанчыне часова пагаставаць у мікрааўтобусе Ford Transit. Але на аўтамабіль у яе былі свае планы. Мінчанцы ўдалося ўгаварыць свайго кавалера завесці мікрааўтобус і адгнаць яго да пункта прыёму другаснай сыравіны. Аднак там Ford не прынялі, бо ў яе не было дакументаў на машыну.

На гэтым яна не спынілася: забрала, што ляжала ў аўтамабілі, — балгарку, банку фарбы, пакрышкі, спальны мяшок, дзве турыстычныя палаткі, гандлёвыя вагі і іншыя рэчы. Частку рэчаў дама прадала, частку здала ў ламбард, астатняе выкінула.

Калі ўладальнік машыны заўважыў прапажу, ён звярнуўся ў міліцыю. Даме давялося адказваць за свае ўчынкі ў судзе. У выніку мінчанцы прызначылі пакаранне ў выглядзе года абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Яшчэ яна павінна прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Апошнія навіны