BE RU EN

У жыхаркі Глуска на дзялянцы вырас рэдкі грыб з Чырвонай кнігі

  • 14.06.2026, 16:18

Фотафакт.

Жыхарка Глуска Таццяна знайшла на газоне сваёй прысядзібнай дзялянкі экзатычны грыб-сапратроф родам з Паўночнай Амерыкі. Пра гэта піша magilev.by.

Жанчына выпадкова зачапіла грыб, і ён зламаўся. Высветлілася, што гэта рэдкі для Беларусі экзатычны грыб-сапратроф паўночнаамерыканскага паходжання — муцінус Равенеля. Упершыню ў Беларусі яго выявілі ў 2001 годзе ў Віцебскім раёне. Цяпер яго зрэдку знаходзяць па ўсёй краіне, часцей за ўсё ў парках, садах і на дачных дзялянках сярод вільготнай травы. Грыб з'яўляецца з чэрвеня па верасень.

Муцінус Равенеля неядомы, але занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі як рэдкі заносны від.

Апошнія навіны