Беларус стаў чэмпіёнам Еўропы ў байдарцы-адзіночцы
- 14.06.2026, 18:30
Уладзіслаў Кравец заваяваў золата на дыстанцыі 1000 метраў на турніры ў Партугаліі.
Беларускі байдарачнік Уладзіслаў Кравец заваяваў залатую медаль чэмпіянату Еўропы па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у Партугаліі.
У фінальным заездзе на дыстанцыі 1000 метраў у байдарцы-адзіночцы беларус паказаў вынік 3 хвіліны 24,311 секунды і ўпэўнена апярэдзіў супернікаў.
Сярэбраную ўзнагароду заваяваў прадстаўнік Венгрыі Балінт Копаш, бронзавым прызёрам стаў гаспадар спаборніцтваў Фернанду Пімента.
Для Краўца гэтае золата стала трэцяй узнагародай найвышэйшай пробы на чэмпіянатах Еўропы і першай асабістай перамогай на кантынентальным першынстве. Раней беларус ужо дасягаў поспехаў на найбуйнейшых міжнародных турнірах, а таксама становіўся прызёрам чэмпіянату свету.