ЗСУ ўзялі ў палон праўнука Брэжнева
- 18.06.2026, 10:17
45‑гадовы мужчына мінулой восенню пайшоў на вайну сапёрам.
Антон Мілаеў даводзіцца названым унукам дачкі генеральнага сакратара ЦК КПСС Галіны Брэжневай — яна выхоўвала яго як роднага.
Паводле звестак «Базы», 45‑гадовы мужчына мінулой восенню пайшоў на вайну сапёрам у складзе расійскіх войскаў і ўжо ў лістападзе перастаў выходзіць на сувязь з роднымі.
Як распавяла рэдакцыі яго маці Ірына Кузняцова, праз некалькі месяцаў прыйшла вестка — сын знаходзіцца ў палоне ў Херсонскай вобласці.
Раней Узброеныя сілы Украіны ліквідавалі «намесніка кіраўніка МУС ДНР» генерала Аляксандра Шэптуру.