BE RU EN

«Лукашэнка пачынае панікаваць»

  • 18.06.2026, 11:51

Час «джэнтльменскіх дамоўленасцяў» прайшоў.

Расія цяпер у складанай сітуацыі: на фронце тупік, а Узброеныя сілы Украіны ўзмацняюць удары дронамі і ракетамі па ваенных і лагістычных аб’ектах. Ці звязаныя з гэтым апошнія заявы Лукашэнкі пра Украіну?

Такое пытанне сайт Charter97.org задаў кандыдату філасофскіх навук, кіраўніку ўкраінскага Цэнтра беларускіх камунікацый Максіму Плешку:

— Так, Лукашэнка знаходзіцца ў стане глыбокага страху перад украінскімі беспілотнікамі. Ён сам адкрыта прызнаў у інтэрв’ю, што ўкраінскія дроны эфектыўна знішчаюць расійскія заводы і нафтаперапрацоўку аж да Урала.

Дыктаатар выдатна разумее: Беларусь знаходзіцца значна бліжэй. Усе ягоныя вайсковыя базы, аэрадромы, а таксама Мазырскі і Наваполацкі НПЗ знаходзяцца ў зоне дасяжнасці ЗСУ. Час «джэнтльменскіх дамоўленасцяў» прайшоў. Калі Расія церпіць няўдачы, а Украіна нарошчвае тэхналагічную моц, Лукашэнка пачынае панікаваць. Ён баіцца, што наступная «бавоўна» расцвіце ўжо на яго аб’ектах.

Апошнія навіны