У цэнтры Мінска сустрэлі бабра
- 18.06.2026, 15:37
Як ён туды трапіў?
Кадры з бабром у цэнтры Мінска зняў карыстальнік Threads пад нікам medzvezhija_lapa. Жывёла грызла палку недалёка ад упадзення Нямігі ў Свіслач.
Некаторыя каментатары выказалі меркаванне, што гэта выдра або андатра, але большасць згадзілася з тым, што на кадрах менавіта бабёр.
Сам факт таго, што жывёла дабралася да цэнтра горада, выклікаў здзіўленне карыстальнікаў сацсеткі. Бабры рэдка наведваюць населеныя пункты або пакідаюць абжытыя месцы і адыходзяць ад сваіх плацін, якімі перагараджаюць вадаёмы.