Вялікабрытанія прадастаўляе Украіне 150 тысяч беспілотнікаў
- 18.06.2026, 17:40
Пастаўкі плануецца завяршыць да канца 2026 года.
Вялікабрытанія абвясціла пра новы пакет ваеннай дапамогі Украіне коштам 725 млн фунтаў стэрлінгаў (каля 836 млн еўра). У яго ўвойдуць 150 тысяч беспілотнікаў, а таксама больш за 350 ракет і радыёлакацыйных сістэм для супрацьпаветранай абароны. Пастаўкі плануецца завяршыць да канца 2026 года, піша https://www.eurointegration.com.ua/rus/news/2026/06/18/7239958/.
Як паведамілі ў брытанскім урадзе, фінансаванне ажыццяўляецца за кошт крэдыту Extraordinary Revenue Acceleration for Ukraine (ERA), які забяспечаны даходамі ад замарожаных расійскіх актываў.
Акрамя дронаў, Украіна атрымае лёгкія шматмэтавыя ракеты і наземныя радары, прызначаныя для ўзмацнення абароны ад расійскіх паветраных атак.
Міністр абароны Вялікабрытаніі Дэн Джарвіс, які сустаршынствуе на пасяджэнні кантактнай групы па абароне Украіны ў фармаце «Рамштайн» у Бруселі, адзначыў, што новая дапамога дазволіць лепш абараніць украінскіх грамадзян ад удараў расійскіх ракет і беспілотнікаў.
У Лондане падкрэслілі, што пакет накіраваны на ўмацаванне ўкраінскай сістэмы супрацьпаветранай абароны, павышэнне эфектыўнасці абароны крытычнай інфраструктуры і насельніцтва, а таксама падтрымку ўласнай абароннай вытворчасці Украіны.
У брытанскім урадзе таксама заявілі, што працягваюць нарошчваць падтрымку Кіева — ад паставак узбраення і энергетычнай дапамогі да ўзмацнення ціску на расійскі вайсковы патэнцыял. Паводле ўладаў, гэтыя меры павінны дапамагчы Украіне захаваць устойлівасць на полі бою напярэдадні наступнай зімы.