BE RU EN

Жыхар Гомеля напаў на міліцыянта

  • 18.06.2026, 17:44

Ён нібыта быў п'яны.

Двух гамяльчукоў затрымалі супрацоўнікі міліцыі нібыта за распіванне спіртных напояў ля дома на вуліцы Жамчужнай, гаворыцца у паведамленні гарадской пракуратуры.

Пры пасадцы ў службовы аўтамабіль адзін з затрыманых нібыта паспрабаваў ударыць міліцыянта нагой, але той адрэагаваў і ўхіліўся. Трошкі пазней, на ганку Навабеліцкага РАУС, куды яго даставілі, гамяльчук нібыта зрабіў падножку супрацоўніку міліцыі, ад чаго той упаў і пашкодзіў калена.

За знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане ап'янення, а таксама за абразы на адрас міліцыянтаў мужчына апынуўся ў ізалятары на восем сутак і быў аштрафаваны на 20 базавых велічынь.

Таксама суд Навабеліцкага раёна прызнаў гамяльчука вінаватым у «гвалце і пагрозе гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў». Яго прыгаварылі да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць супрацоўніку, які ўпаў на ганку, кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 300 рублёў.

Апошнія навіны