Opta параўнала паказчыкі Месі і Марадоны на чэмпіянатах свету
- 18.06.2026, 20:10
Хто лепшы?
Статыстычная платформа Opta апублікавала паказчыкі нападнікаў зборнай Аргенціны Ліянэля Месі і Дыега Марадоны на чэмпіянатах свету за ўсю кар'еру.
Для 38-гадовага Месі чэмпіянат свету ў ЗША, Мексіцы і Канадзе стаў шостым у кар'еры, ён перамог на турніры ў 2022-м. Марадона завяршыў выступленні за зборную ў 34-гадовым узросце, выступіўшы на чатырох сусветных першынствах і заваяваўшы тытул у 1986-м.
Месі правёў на чэмпіянатах свету 27 матчаў і забіў 16 галоў, у Марадоны — восем мячоў у 21 матчы.
У форвардаў аднолькавая колькасць галевых перадач (па восем), супастаўныя паказчыкі створаных момантаў (у Месі 76, у Марадоны 71), паспяховых спроб дрыблінгу (112 і 103) і рэалізацыі удараў (14,4 і 13,8%). Пры гэтым Месі амаль удвая пераўзышоў Марадону па колькасці удараў (111 і 58, у тым ліку ў створ — 50 і 26) і значна хутчэй набіраў ачкі па сістэме «гол плюс пас».
Месі пасля хэт-трыка ў вароты Алжыра ў першым матчы ўзначальвае спіс найлепшых бамбардзіраў ЧС-2026.
Марадона памёр у 2020 годзе ва ўзросце 60 гадоў.