BE RU EN

Пачаўся 60-дзённы этап перамоў паміж Іранам і ЗША

  • 18.06.2026, 23:23

На працягу гэтага часу бакі павінны ўзгадніць канчатковы варыянт мірнага пагаднення.

Пачаўся 60-дзённы перыяд перамоў паміж Тэгеранам і Вашынгтонам, на працягу якога бакі павінны ўзгадніць канчатковы варыянт мірнага пагаднення.

Пра афіцыйны пачатак 60-дзённага мемарандума аб спыненні агню паведаміў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс на брыфінгу. Трансляцыя апублікаваная на YouTube-канале Белага дома.

«Я б сказаў, што 60-дзённы перыяд афіцыйна пачаўся сёння. Пагадненне было падпісана позна. Тэхнічна яно было падпісана сёння паводле іранскага часу. Дык вось, так, угода была заключаная ўчора, але сёння мы пачынаем адлік 60 дзён», — сказаў ён.

18 чэрвеня амерыканскі лідар Дональд Трамп і прэзідэнт Ірана Масуд Пезешкіян дыстанцыйна падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, у якім пазначаныя папярэднія дамоўленасці па завяршэнні канфлікту.

У дакуменце 14 пунктаў, сярод якіх — неадкладнае спыненне ваенных дзеянняў на ўсіх франтах, скасаванне ваенна-марской блакады і санкцый супраць Ірана, разблакаванне Армузскага праліва і адмова ад распрацоўкі ядзернай зброі з боку Тэгерана.

Трамп заявіў, што калі цягам 60 дзён дзяржавы не змогуць дасягнуць вынікаў, то Штаты «адновяць бамбаванні» Ірана.

Апошнія навіны