Названыя вытворцы самых надзейных аўтамабіляў
- 8.06.2026, 12:53
Прабег 400 000 кіламетраў — не праблема.
Вытворцаў самых надзейных і даўгавечных аўтамабіляў вызначыў сайт iSeeCars. Іх мадэлі здольныя пераадолець больш за 400 000 км без асаблівых праблем.
У межах маштабнага даследавання эксперты прааналізавалі прабег 174 мільёнаў аўтамабіляў 32 розных брэндаў, прабег якіх зафіксаваны ў афіцыйных дакументах. Яны вызначылі працэнт машын той ці іншай маркі з прабегам 400 000 км і больш.
Менавіта гэты паказнік з’яўляецца ключавым у рэйтынгу надзейнасці. У сярэднім па рынку ў 2026 годзе ён складае 4,8%, сярод масавых брэндаў — 5,1%, а сярод прэміяльных — 3,2%.
У лідэрах рэйтынгу — японскія маркі: яны занялі першыя чатыры месцы і істотна перавысілі сярэдні паказчык. Лідэрам з’яўляецца Toyota (17,8% аўто з прабегам больш за 400 000 км), таксама ў тройку першых трапілі Lexus (12,8%) і Honda (10,8%).
Даволі высокі вынік прадэманстравала Tesla, нечакана заняўшы пятае месца. Разам з тым, сярод Jaguar, Maserati і Mini колькасць аўто з прабегам больш за 400 000 км — у межах статыстычнай памылкі.