Славуты BMW 70-х ператварылі ў магутны спарткар
- 9.06.2026, 10:17
Магутнасць аўто — больш за 400 к.с.
Класічнае купэ BMW E9 70-х гадоў атрымала новае жыццё. Аўто перарабілі ў спарткар магутнасцю больш за 400 к.с.
Арыгінальны цюнінг BMW 3.0 CS E9 выканала нямецкае атэлье MKO. Пра незвычайны праект распавялі на сайце Carscoops.
Кузаў купэ BMW E9 устанавілі на шасі іншай славутай мадэлі — BMW M5 2001 года. Атрымаўся своеасаблівы хот-род. Паколькі два аўто маюць розныя памеры, шасі ўкарацілі, а кузаў пашырылі. Да таго ж, спарткар занізілі і дадалі 19-цалевыя літыя дыскі Alpina.
Салон таксама ўзялі ад BMW M5 E39 з мінімальнымі зменамі. Гэта значыць, што купэ атрымала скураныя спартыўныя сядзенні Recaro з электрапрывадам і падагрэвам, а таксама двухзонны клімат-кантроль і акустыку Pioneer з сэнсарным дысплеем.
Пад капотам усталяваны знакаміты 4,9-літровы V8 BMW S62, які дапрацавалі і павялічылі яго магутнасць з 400 да 432 к.с. У пары з рухавіком працуе 6-ступеністая механічная каробка перадач.
Купэ BMW 3.0 CS E9 абсталявана самаблакіроўвальным дыферэнцыялам і спартыўнай падвескай ад KW. Ад BMW M5 E39 пазычылі таксама вентыляваныя дыскавыя тармазы. Цяпер незвычайны спарткар плануюць прадаць на аўкцыёне.