Ваенны эксперт: ЗСУ знішчылі рэтранслятар на тэрыторыі Беларусі
- 1.07.2026, 14:43
Лукашэнка баіцца прызнаць балючы ўдар.
Галоўнакамандуючы ЗСУ Аляксандр Сырскі заявіў, што рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі яшчэ не дэмантаваныя. Паводле яго слоў, адзін з іх спрабавалі ўключыць 29 чэрвеня, але «цяпер ён дакладна працаваць не будзе».
Чаму Сырскі заявіў, што рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі больш не будуць выкарыстоўвацца? Што магло адбыцца пасля спробы ўключыць адзін з іх?
Такія пытанні сайт Charter97.org задаў украінскаму ваенна-палітычнаму аглядальніку групы «Інфармацыйны супраціў» Аляксандру Каваленку:
— Магу дапусціць, што, відаць, ён быў знішчаны. Вельмі верагодна, што яго папросту ліквідавалі.
Калі гэта сапраўды так, то, упэўнены, мы хутка ўбачым відэа з камеры таго сродку, які яго знішчыў. І гэта будзе своеасаблівая відэафіксацыя, відэапацверджанне.
Увогуле ў мяне няма іншага тлумачэння, чаму гэты рэтранслятар мог перастаць працаваць. Калі, вядома, беларускі бок, рэжым Лукашэнкі, сам яго не адключыў. Мая думка: сапраўды была праведзеная адпаведная аперацыя. Пра гэта папярэджваў яшчэ Уладзімір Зяленскі, які казаў, што Украіна будзе дзейнічаць менавіта такім чынам. Адпаведна, гэтая прылада была ліквідаваная.
— Калі адзін з рэтранслятараў сапраўды быў выведзены з ладу, чаму рэжым Лукашэнкі маўчыць пра гэта?
— Тады Лукашэнку давядзецца папросту прызнаць той факт, што ён абсалютна няздольны да адбіцця падобных пагроз. Мы разумеем, што гэта рэпутацыйны ўдар.
Дыктатар цяпер спрабуе гэта ігнараваць і не надаваць гэтаму значэння ў інфармацыйнай прасторы. Бо акцыя такога кшталту вымушае яго здзяйсняць нейкія дзеянні ў адказ: нанесці нейкі ўдар, абвясціць вайну Украіне і гэтак далей.
А Лукашэнка і раней заяўляў, што гэта вар'яцтва. Ён разумее, што ваяваць з Украінай Беларусь доўга не зможа. Таму і трымае гэта цяпер максімальна ў таямніцы.