BE RU EN

Сёння ў Уроцлаве адбудзецца сустрэча з Уладзімірам Някляевым

  • 11.07.2026, 15:11

Сустрэча прымеркавана да 80‑годдзя паэта.

Сёння, 11 ліпеня, у Уроцлаве адбудзецца вялікая аўтарская сустрэча з Уладзімірам Някляевым, прымеркаваная да 80‑годдзя паэта, піша «Саюз беларускіх пісьменнікаў».

Падчас аўтарскай сустрэчы прагучаць вершы, будуць выкананыя песні на словы Уладзіміра Някляева, а таксама адбудзецца прэзентацыя новых кніг: «Святая крыніца» (апавяданні на польскай і беларускай мовах, выдавецтва Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, пераклад Марціна Рэмбача) і драматычнай паэмы «Літвіны».

Сустрэча адбудзецца сёння, 11 ліпеня, а 18:00

Адрас: Уроцлаў, ul. Szewska 37, Dziedziniec Ossolineum

Уладзімір Пракоф'евіч Някляеў нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года ў Смаргоні ў сям'і рускага бацькі і беларускай маці. Дзяцінства ён правёў у Крэве — старадаўнім мястэчку, якое ў інтэрв'ю сайту Charter97.org называў сваёй галоўнай крыніцай натхнення і «асабістым космасам».

Апошнія навіны