BE RU EN

Гомельская клініка пагражае кліентцы, якая паскардзілася на цану

  • 13.07.2026, 17:21

Замест выбачэнняў.

Гісторыя з коштам чысткі зубоў у 416 рублёў у гомельскай стаматалагічнай клініцы «Ю-клиник» атрымала нечаканы працяг.

«Навіна дня! Адна гомельская клініка напартачыла з цэнаўтварэннем, а пасля публікацыі ў Threads вырашыла запалохаць кліента «законам аб персанальных даных», маўляў, выклала фота дакумента з ПІБ лекара і пячаткай — парушыла, — піша pocket_dragon. — Як вам такое? Фізічная асоба, аказваецца, на іх думку, павінна была браць згоду на апрацоўку і захоўванне перададзеных ёй дакументаў, а потым трымаць акт у сейфе»

Рэакцыя клінікі шакавала карыстальнікаў сацсетак. Сайт Charter97.org прыводзіць самыя папулярныя каментары пад пастом:

— Іспанскі сорам. Замест мільёна выбачэнняў чалавека яшчэ і вінаватым пакінулі. Цікава, колькі людзей яны так абдзерлі, але ніхто не скардзіўся?

— Гэтыя звесткі пра лекараў — не персанальныя даныя, што адносяцца да катэгорыі нераспаўсюджвальных. У іх на сайце ўсе імёны, прозвішчы і фота супрацоўнікаў.

— Сама неаднаразова лячылася ў «Ю-клиник», бо туды пайшоў працаваць лекар з абласной паліклінікі. Пытанняў па аплаце і лячэнні ў мяне не было, праўда, кошт я і не параўноўвала з іншымі клінікамі. Але такое стаўленне да свайго кліента — запалохванне, папрокі за разгалошванне, абвінавачанні ў хайпе — адштурхоўваюць ад гэтай сеткі клінік.

— Калі б было «без борзасці» ў цэнаўтварэнні, думаю, і сітуацыі не ўзнікла б. Але ўсё, што адбылося потым, — швах. Кажу гэта як спецыяліст, які працуе ў медыцынскім маркетынгу і PR. Наступствы такіх дзеянняў яшчэ доўга будуць адгукацца клініцы.

— Пайду ўсе свае аналізы і іншыя паперкі з медцэнтраў у сейф пакладу (толькі спачатку яго куплю). А то раптам вырашаць з праверкай да мяне прыйсці, а я тут іх захоўваю няправільна.

Нагадаем, гомельская прыватная стаматалагічная клініка «Ю-клиник» запатрабавала ў пацыенткі 416 беларускіх рублёў за звычайную чыстку зубоў. Карыстальніца Threads апублікавала копію Акта аб аказанні медыцынскіх паслуг і спытала, ці нармальная гэта цана.

Апошнія навіны