Месі супраць Кейна: Аргенціна і Англія абвясцілі стартовыя склады на паўфінал ЧС
- 15.07.2026, 21:05
Матч адбудзецца сёння і пачнецца а 22:00 па Мінску.
Зборныя Англіі і Аргенціны абвясцілі стартовыя склады на матч паўфіналу чэмпіянату свету 2026 года, паведамляецца на сайце ФІФА.
З першых хвілін у складзе зборнай Англіі выйдуць: Джордан Пікфард (брамар), Джон Стоўнз, Марк Гехі, Рыс Джэймс, Джэд Спенс, Дэклан Райс, Эліёт Андэрсан, Джуд Белінгем, Морган Роджэрс, Гары Кейн (капітан) і Энтані Гордан.
Стартовы склад зборнай Аргенціны: Эміліяна Мартінес (брамар), Нікалас Тальяфіка, Лісандра Мартінес, Крысцьян Рамэра, Наўэль Маліна, Леандра Парэдэс, Алексіс Мак Алістэр, Энса Фернандэс, Хуліян Альварэс, Ліянэль Месі (капітан), Джуліано Сімэонэ.
Матч паўфіналу ЧС-2026 адбудзецца ў Атланце (ЗША) 15 ліпеня а 22:00 па Мінску.