БАТЭ выйшаў у другі раўнд кваліфікацыі Лігі канферэнцый
- 16.07.2026, 22:57
Барысаўчане абыгралі албанскі «Эльбасані» ў серыі пенальці.
У чацвер, 16 ліпеня, барысаўскі БАТЭ правёў адказны матч стартавага раўнду кваліфікацыі Лігі канферэнцый УЕФА-2026/27 з албанскім «Эльбасані».
Сустрэча праходзіла ў азербайджанскім Сумгаіце на стадыёне імя Мехці Гусейнзадэ, яе асноўны і дадатковы час завяршыўся з лікам 0:0.
У серыі пенальці мацнейшымі апынуліся барысаўчане.
Першая сустрэча беларускага і албанскага клубаў завяршылася ўнічыю — 1:1.
У другім раўндзе кваліфікацыі БАТЭ згуляе са швейцарскім «Сьёнам».