BE RU EN

У заграбскім «Дынама» з'явіцца беларус

  • 17.07.2026, 10:48

Але пакуль ён будзе гуляць за рэзервовую каманду.

Беларускі футбаліст Ягор Молчан ўвайшоў у склад рэзервовай каманды заграбскага «Дынама» пад кіраўніцтвам Ерко Леко.

Дубль «Дынама» распачаў падрыхтоўку да сезону. Але беларус пакуль не далучыўся да каманды — яго прыезд чакаецца пазней, адзначае сайт заграбскага клуба.

Чэмпіянат Харватыі ў першай лізе (Д2) стартуе 22 жніўня.

Молчан пачынаў 2026 год у мінскім «Дынама». Але ён прапусціў матчы Лігі канферэнцый з «Сілексам».

Апошнія навіны