BE RU EN

За футбольны клуб з Гомеля будзе гуляць футбаліст з ЗША

  • 17.07.2026, 12:48

Раней 22‑гадовы брамнік выступаў за клуб «Окленд Рутс».

Амерыканскі брамнік Цім Сырэль падпісаў кантракт з «Бумпромам» з Гомеля, які выступае ў першай лізе чэмпіянату краіны па футболе (то бок у другім дывізіёне).

Кантракт з галкіперам разлічаны да канца 2027 года, піша «Беларускі футбол».

Раней 22‑гадовы футбаліст выступаў за клуб «Окленд Рутс» з другога дывізіёна ЗША, дзе правёў восем матчаў, прапусціў 16 мячоў і двойчы згуляў «на нуль».

«Бумпром» пасля 12 тураў займае сёмае месца ў турнірнай табліцы, маючы ў актыве 24 ачкі.

У Сырэля ёсць беларускі пашпарт. Ён распавядаў, што яго бацькі з Беларусі. Старэйшая сястра нарадзілася ў Беларусі ў 2001 годзе, а праз год сям'я пераехала ў ЗША, дзе ён і нарадзіўся.

«У Беларусі і цяпер жывуць дзядуля, бабуля, родныя і блізкія. Вядома, акрамя бацькоў і сястры. Калі быў маленькім, мы прыляталі сюды амаль кожнае лета. А потым стала значна складаней: здарылася ўспышка кавіду, мяжы закрыліся, лагістыка парушылася — апошні раз у Беларусі я быў восем гадоў таму», — распавядаў ён.

Апошнія навіны