BE RU EN

У Еўропе зацверджаны першы прэпарат супраць атлусцення ў таблетках

  • 17.07.2026, 19:38

Пацыенты, якія прымалі таблеткі, страчвалі каля 17% масы цела.

Еўракамісія зацвердзіла першы пераральны прэпарат для кантролю вагі — Wegovy з семаглутыдам ад дацкай Novo Nordisk, паведаміла кампанія.

Ухваленне адбылося пасля рэкамендацыі, выдадзенай у маі 2026 года Еўрапейскім агентствам па лекавых сродках (EMA). Таблетаваны Wegovy дазволены ў ЕС у дозе 25 мг семаглутыду для дарослых з індэксам масы цела не менш за 30 або не менш за 27 пры наяўнасці аднаго захворвання, звязанага з лішняй вагой.

Дазвол грунтуецца на даных клінічных даследаванняў, паводле якіх пацыенты, што прымалі таблеткі Wegovy, у сярэднім страчвалі каля 17% масы цела. Прэпарат прымаюць адзін раз на дзень.

Таблеткі Wegovy ужо зацверджаныя ў ЗША, Вялікабрытаніі, ААЭ і Бахрэйне.

Заяўка найбліжэйшага канкурэнта Novo Nordisk у сегменце таблетаваных прэпаратаў супраць атлусцення — Eli Lilly — на ўхваленне ў Еўропе яшчэ разглядаецца.

Апошнія навіны