BE RU EN

Чэмпіёны свету па футболе атрымаюць спецыяльныя ўзнагароды

  • 18.07.2026, 2:58

ФІФА ўручыць пераможцам індывідуальныя чэмпіёнскія пярсцёнкі.

Міжнародная федэрацыя футболу (ФІФА) падрыхтавала ўнікальныя ўзнагароды для пераможцаў мундыялю 2026 года.

Як паведамляе афіцыйны сайт ФІФА, акрамя трафея і залатых медалёў, пераможцы сусветнага першынства ўпершыню ў гісторыі атрымаюць індывідуальныя чэмпіёнскія пярсцёнкі.

Кожны пярсцёнак будзе мець індывідуальны серыяльны нумар і сертыфікат аўтэнтычнасці. На адным баку будзе выяўлены Кубак свету ФІФА, а на другім — сімволіка зборнай-пераможцы турніру.

Усяго будзе выпушчана 2026 пярсцёнкаў, 30 з якіх будуць зарэзерваваныя для футбалістаў і прадстаўнікоў каманды-чэмпіёнкі. Астатнія 1996 асобнікаў паступяць у продаж як афіцыйная ліцэнзійная прадукцыя для балельшчыкаў.

Нагадаем, што фінальны матч паміж зборнымі Іспаніі і Аргенціны адбудзецца ў нядзелю, 19 ліпеня, і пачнецца а 22:00 паводле мінскага часу.

Апошнія навіны