BE RU EN

У Расіі папулярны фітнес-трэнер вырашыў паказаць працэс пахудання і памёр

  • 2.07.2026, 8:31

Перад гэтым ён шмат еў, каб набраць вагу.

У расійскім Арынбургу пры дзіўных абставінах памёр 30-гадовы папулярны фітнес-трэнер і блогер Дзмітрый Нуянзін. Мужчына наўмысна набіраў вагу, каб потым публічна паказаць працэс пахудання для падпісчыкаў, аднак раптоўна памёр ад прыпынку сэрца, піша obozrevatel.com.

Паводле слоў ягонай жонкі, за некалькі дзён да трагедыі Нуянзін скардзіўся на болі ў грудзях і недамаганне. Яна ўдакладніла, што ў гэты перыяд ён еў надзвычай шмат і адначасова інтэнсіўна трэніраваўся: паводле версіі лекараў, падобныя нагрузкі могуць быць крытычнымі нават для спартсменаў.

Дзмітрый Нуянзін з жонкай адправіліся на Балі

Удава заявіла, што намерваецца судзіцца са СМІ, якія распаўсюджваюць фэйкі пра тое, нібы прычынай смерці стаў фаст-фуд.

Нуянзін запусціў уласны марафон: ён паабяцаў выплаціць па 10 тысяч рублёў (~127 долараў) кожнаму ўдзельніку, які зможа да 1 студзеня скінуць не менш за 10 працэнтаў вагі пры масе цела больш за 100 кілаграмаў. Каб быць на роўных, трэнер пачаў свядома поўнець і разлічваў разам з падпісчыкамі рэзка схуднець, дэманструючы эфектыўнасць сваёй методыкі.

18 лістапада ён паведаміў, што за месяц падняў вагу да 105 кілаграмаў. Праз чатыры дні мужчына памёр у сне. Пра гэта піша выданне «Пад'ём».

Раней блогер публікаваў відэа рацыёнаў на 10 тысяч кілакалорый. У роліку ад 21 кастрычніка ён паказваў, што з'ядае на сняданак талерку выпечкі і палову тарта, на абед — 800 грамаў пяльменяў з маянэзам, цягам дня перакусвае чыпсамі, а на вячэру выбірае бургер і дзве невялікія піцы. Тыдзень таму ён выклаў апошняе відэа, у якім расказаў, як падняў вагу з 94 да 103 кілаграмаў.

Алімпійскага рэзерву 2009 года і Нацыянальнага ўніверсітэта фітнесу 2015 года. У 2019 годзе ён атрымаў узнагароду Лепшы трэнер года і працаваў з вялікай колькасцю кліентаў: 80 паспяховых гісторый у Alex Fitness і 120 анлайн-праграм. Ягоная спецыялізацыя ўключала індывідуальны падбор трэніровак і складанне праграм карэкцыі вагі.

У Расіі папулярны фітнес-трэнер вырашыў паказаць працэс пахудання, аб'еўся і памёр. Відэа

Паводле слоў ягонай жонкі, за некалькі дзён да трагедыі спартсмен скардзіўся на болі ў грудзях і недамаганне

Апошнія навіны