У Беларусі долар дасягнуў максімуму за чатыры месяцы
- 30.07.2026, 14:24
Еўра таксама ідзе ўверх.
У чацвер, 30 ліпеня, на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы долар абнавіў максімум за чатыры месяцы, а еўра — за тры з паловай. А вось расійскі рубель, наадварот, патаннеў.
Вынікі таргоў 30 ліпеня:
1 долар — 2,9133 рубля (+0,24%, ці +0,7 капейкі);
1 еўра — 3,3304 рубля (+0,74%, ці +2,43 капейкі);
100 расійскіх рублёў — 3,6624 рубля (-0,26%, ці -0,94 капейкі);
10 кітайскіх юаняў — 4,3245 рубля (+0,33%, ці +1,41 капейкі).