У ЗША мужчына выйграў у латарэі 800 мільёнаў долараў
- 30.07.2026, 19:01
У ўладальніка білета супалі ўсе шэсць выйгрышных нумароў.
У ЗША ўладальнік білета латарэі Mega Millions, набытага ў штаце Фларыда, стаў пераможцам джэкпота ў памеры 800 мільёнаў долараў. Выйгрышны білет супаў з усімі шасцю выйгрышнымі нумарамі: 34, 48, 49, 59, 70 і дадатковым шарам Mega Ball 12, піша Forbes.
Пераможца зможа выбраць адзін з двух варыянтаў атрымання грошай. Першы — поўная сума ў 800 мільёнаў долараў, якая будзе выплачвацца роўнымі часткамі на працягу 30 гадоў. Другі — аднаразовая выплата ў памеры 344,2 мільёна долараў, якой звычайна аддае перавагу большасць пераможцаў.
Пры выбары аднаразовай выплаты пасля абавязковага федэральнага ўтрымання падатку ў памеры 24 % сума складзе каля 261,6 мільёна долараў. З улікам магчымай максімальнай федэральнай стаўкі падатку ў 37 % канчатковы даход можа зменшыцца прыблізна да 216,8 мільёна долараў.
Калі ж пераможца выберыць выплату часткамі, то штогадовы плацёж складзе каля 26,7 мільёна долараў да выплаты падаткаў. Пасля выплаты федэральнага падатку ён можа атрымліваць прыкладна 16,8 мільёна долараў у год.
Дадатковай перавагай для шчасліўца з'яўляецца тое, што ў штаце Фларыда няма асобнага падатку на выйгрышы ў латарэю, як і падатку штата на даходы фізічных асоб.
Шанцы выйграць галоўны прыз Mega Millions былі надзвычай малыя — прыблізна адзін да 290,4 мільёна. Але ў іншай папулярнай амерыканскай латарэі Powerball яны яшчэ ніжэйшыя — адзін да 292,2 мільёна.