Мінскае «Дынама» прабілася ў трэці раўнд Лігі канферэнцый
- 30.07.2026, 22:30
Мінчукі па суме двух матчаў перамаглі азербайджанскі «Нефтчы».
Беларускія футбольныя клубы праводзяць адказныя паядынкі другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый.
Першымі свой матч згулялі футбалісты мінскага «Дынама». У балгарскім горадзе Стара-Загора віцэ-чэмпіёны Беларусі саступілі азербайджанскаму «Нефтчы» з мінімальнай розніцай у ліку — 0:1 і прайшлі далей. На 12-й хвіліне сустрэчы бразільскі нападнік бакинскага клуба Брэну адкрыў лік, і гэты мяч аказаўся адзіным. На мінулым тыдні ў Баку дынамаўцы атрымалі вальявую перамогу з лікам 4:2.
У трэцім крузе мінчукі сустрэчуцца з пераможцам пары «Жэлезнічар» (Панчэва, Сербія) — «Брага» (Партугалія). У Сербіі партугальцы выйгралі з лікам 1:0. На старце гэтага еўракубкавага сезона мінскія дынамаўцы перамаглі паўночнамакедонскі «Сілекс».
Барысаўскі БАТЭ сустракаецца ў гасцях з футбалістамі швейцарскага «Сьёна». Тыдзень таму ў азербайджанскім Сумгаіце супернікі разышліся мірна — 1:1. У выпадку поспеху ў матчах са швейцарскай камандай барысаўчане згуляюць з армянскім клубам «Ноа» з Ерэвана. У першым кваліфікацыйным крузе барысаўчане аказаліся мацней за албанскі «Эльбасані».
Чэмпіён Беларусі «МЛ Віцебск» у сербскім Нікшычы згуляе з мясцовай «Суцьескай». На мінулым тыдні ў венгерскім Мезёкёвешдзе віцябляне разграмілі сербскую каманду насуха 3:0. Калі «МЛ Віцебск» пераможа «Суцьеску» па суме двух сустрэч, то сустрэнецца з пераможцам пары боснійскі «Борац» з Баня-Лукі — малдаўскі «Петрокуб» з Хынчэшць. «МЛ Віцебск» дэбютаваў на еўрапейскай арэне ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, саступіўшы чэмпіёну Румыніі «Універсітатэ» з Краёвы.