У Мінску змянілі максімальны тэрмін адключэння гарачай вады
- 31.07.2026, 8:43
Для малых населеных пунктаў усё засталося па-ранейшаму.
У Беларусі скарачаюць фактычны тэрмін адключэння гарачай вады падчас падрыхтоўкі да асенне-зімовага перыяду. Пра гэта ў эфіры АНТ расказаў першы намеснік міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Андрэй Бекета.
Цяпер у Мінску, паводле слоў чыноўніка, гарачую ваду не павінны адключаць больш чым на 9,5 сутак.
Для малых населеных пунктаў максімальны тэрмін па-ранейшаму складае 13 сутак і залежыць ад абсталявання, віду крыніцы энергіі і стану сетак.
«Для кожнай арганізацыі гарачая вада — гэта прадукт. І прыпыненне, адпаведна, — гэта эканамічныя страты», — патлумачыў Бекета, адзначыўшы, што таму камунальнікі і стараюцца выканаць усе працы больш аператыўна.